Якая часу рыска...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Якая часу рыска
З'яднала раптам нас?
Не мела права блізка
Я падысці да Вас,

Хаця б каб пакланіцца
За тое, што усё ж
Падбітую сініцу
Вы абагрэлі ў дождж.

О дай ёй, Божа, сілы
І праз няроўны час
Да самае магілы
Любіць і слухаць Вас.