У шуме жытняга святла

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Яшчэ расці маёй трывозе
I не любіць — на паўкрыла.
Убачу маму на дарозе
У шуме жытняга святла.

I покуль гэты поўдзень спелы
Дым тарфяны не завалок,
На зрэзе дня — рамонак белы
I пасівелы васілёк.

Снуецца беглая сцяжына —
Апошні збег майго сяла.
Гняздзечка птушкі і ажына —
У шуме жытняга святла.

I покуль дыхае планета,
Не вынішчаецца датла
Душа народа і паэта
У шуме жытняга святла.